У нашай перадачы 31.08.09: |
Як пачыналася Беларуская служба "Радыё Швецыя" і што яна значыла для тых, хто працаваў з беларускамоўным вяшчаннем цягам апошніх пяці год? Адказам на гэтыя пытанні прысвечана апошняя праграма Беларускай службы.
Усяго Вам добрага, паважаныя сябры і дзякуй за тое, што вы былі з намі!
|
|
Чытайце пра славутых шведаў |
|
|
|
Па-шведску! |
Серыя сюжэтаў пра тыпова шведскія рэчы і з’явы
|
|
 |
 |

|
31.08.2009 8:00:00
АПОШНЯЯ ПРАГРАМА
Бывайце, сябры! Яніна Фралова, Дзмітры Плакс, Лана Радзівонава і Юлія Канвалава ў рэдакцыйным пакоі Беларускай службы "Радыё Швецыя", пасля дажджу :)Ад 1 верасня 2009 года Беларуская служба "Радыё Швецыя" спыняе сваё існаванне.
У нашай апошняй праграме ўсе, хто працаваў з беларускамоўным вяшчаннем Шведскага радыё цягам апошніх пяці год, падзеляца з Вамі, паважаныя сябры, сваімі думкамі і ўспамінамі пра тое, як усё пачыналася.
У размове ў студыі ўдзельнічаюць: Лана Радзівонава, Юлія Канавалава, Яніна Фралова і Дзмітры Плакс. Па тэлефоне з Мінску - Алена Данейка.
Былая Генеральная дырэктарка Шведскай нацыянальнай радыёвяшчальнай карпарацыі Чэрсцін Брунберг і былая кіраўніца Рускай службы "Радыё Швецыя" Вікторыя Рынкус распавядаюць пра тое, як і чаму Беларуская служба была створаная.
Бывайце, шаноўныя сябры! Вялікі дзякуй за разуменне і ўвагу, за тое, што Вы былі з намі!
|
|
31.08.2009 14:49:00
Акцыя супраць закрыцця "Радыё Швецыя" на беларускай мове За захаванне "Радыё Швецыя" па-беларуску28 жніўня каля Дома радыё прайшла маніфестацыя супраць спынення вяшчання беларускамоўнай рэдакцыі "Радыё Швецыя". Шведскія праваабаронцы перадалі кіраўніку Міжнароднага канала Шведскага нацыянальнага радыё Інгемару Лёфгрэну спіс з 630 подпісамі людзей, якія выступаюць супраць закрыцця беларускамоўнай рэдакцыі "Радыё Швецыя".
|
|
28.08.2009 15:29:00
ЛЕПШАЕ ЗА 5 ГОД
Выхаванне гендэрнай роўнасці ў шведскіх дзіцячых садках Паравозікі не толькі для хлопчыкаўХлопчыкі гуляюцца ў лялькі, люляюць сваіх салдацікаў, а дзяўчынкі гуляюцца з машынкамі і пісталецікамі. Пра тое, як выхоўваюць гендэрную роўнасць у дзіцячых садках, нам расказвае Яніна Фралова.
|
|
28.08.2009 15:24:00
РАЗМОВА
Ліда Пшаніцына, экалагічнае таварыства "Зялёная сетка" Устойлівае развіццё - гэта такі шлях развіцця грамадства, калі задавальняюцца патрэбнасцi цяперашняга пакалення, але пры гэтым не ставяцца пад пагрозу магчымасць будучых пакаленняў задавальняць ужо іх уласныя патрэбнасці. Гэтае паняцце ахоплівае цэлы комплекс пытанняў, і самое па сабе даволі складанае. І вось ці спалучальнае гэтае складанае паняцце і забаўляльныя коміксы - пра гэта з Лідай Пшаніцынай, прадстаўніцай экалагічнага таварыства "Зялёная сетка" размаўляе Дзмітры Плакс.
|
|
27.08.2009 13:47:00
СУСВЕТ
Міжнародная амністыя крытыкуе Швецыю Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International крытыкуе Швецыю за тое, што шведскія ваенные ў Афганістане выдалі аднаго ваеннапалоннага афганскім уладам.
Згодна з міжнародным заканадаўствам краіна не мае права выдаваць ваеннапалонных, калі ім пагражае катаванне.
|
|
26.08.2009 16:30:00
ГРАМАДСТВА
Яшчэ адзін чалавек у цяжкім стане з-за свінога грыпу Яшчэ адзін чалавек у Швецыі знаходзіцца ў цяжкім стане з-за захворвання на свіны грып. Трыццацігадовы мужчына з правінцыі Естрыкланд знаходзіцца зараз на інтэнсіўнай тэрапіі з выкарыстоўваннем штучнага лёгкага. У аўторак ён быў дастаўлены для лячэння ў Орхус у Даніі, бо ў адзіным аддзяленні, якое прапаноўвае такога кшталту тэрапію ў Швецыі, у бальніцы Каралінскага універсітэта ў прыгарадзе Стакгольма, Сольна, няма месцаў.
|
|
25.08.2009 12:44:00
ІНТЭРНЭТ
Сайт The Pirate Bay знік з Інтэрнэту Першая старонка тарэнт-парталу The Pirate BayСкандальна вядомы рэсурс, які дае магчымасць Інтэрнэт-карыстальнікам з дапамогай тарэнт-тэхналогіі загружаць кіна- відэа - і музычныя матэрыялы, што знаходзяцца пад абаронай закона аб захаванні аўтарскага права, быў адключаны ад сеціва.
|
|
24.08.2009 19:06:00
СТАСУНКІ
Швецыя-Беларусь Якія змены адбыліся цягам мінулых пяці год, то бок - за перыяд існавання Беларускай службы "Радыё Швецыя" - у шведска-беларускіх стасунках? Пра што мы расказвалі Вам, паважаныя радыёслухачы, у гэтыя гады?
Бадай што найчасцей нагодай для сюжэтаў пра шведска-беларускае супрацоўніцтва, якія гучалі ў нашай праграме, былі мерапрыемствы ў галіне культуры. Гэтая тэма часта гучала і ў рубрыцы "Лепшае за 5 год", таму цяпер яна засталася па-за дужкамі нашага сённяшняга кароткага агляду - проста таму, што для таго, каб расказаць пра ўсе аспекты супрацоўніцтва паміж Швецыяй і Беларуссю ў апошнія гады, трэба вельмі шмат часу.
Але ўсё ж - якія былі і ёсць стасункі Беларусі і Швецыі і якая ў іх перспектыва? Адказ на гэтае асноўнае пытанне шукала Алена Данейка.
|
|
24.08.2009 18:50:00
НАЗВА
Vitryssland ці Belarus? Міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт лічыць, што назва "Vitryssland" цалкам прымальнаяПытанне змены назвы Рэспублікі Беларусь у шведскай мове мо і не самае важнае ў свеце, але ў любым выпадку - дастаткова цікавае. Міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт і Амбасадар Беларусі ў Швецыі Андрэй Грынкевіч лічаць, што і назва "Vitryssland" (Белая Расія) цалкам прымальная. Ініцыятыўная група "За Belarus!" і спікер Ліберальнай народнай партыі па знешнепалітычных пытаннях Біргіта Ульсан - што не, трэба мяняць на "Belarus".
Пра розныя меркаванні і аргументы бакоў у гэтай дыскусіі Вам раскажа Юлія Канавалава.
|
|
24.08.2009 12:45:00
ПАДАТКІ
Прэм'ер-міністр Райнфельт - за далейшае зніжэнне падаткаў Фрэдрык Райнфельт выступае ў ВаксхольмеНегледзячы на пануючы фінансавы і эканамічны крызіс, буйнейшая партыя кіруючага ў Швецыі буржуазнага альянсу - Умераная кааліцыйная - прапануе далейшае зніжэнне падаткаў на прыбытак.
|
|
21.08.2009 16:56:00
ГОСЦЬ СТУДЫІ
Франц Сіўко Франц СіўкоВядомы беларускі пісьменнік, старшыня віцебскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў Франц Сіўко правёў амаль месяц у Балтыйскім пісьменніцкім і перакладчыцкім цэнтры на выспе Готланд.
Па дарозе дадому спадар Сіўко завітаў да нас у студыю.
|
|
21.08.2009 16:32:00
ЛЕПШАЕ ЗА 5 ГОД
Музыкі на вуліцах шведскай сталіцы Плошча перад стакгольмскім Домам культуры - адно з любімых месцаў вулічных музыкаўРэпартаж Юліі Канавалавай пра музычнае жыццё на вуліцах шведскай сталіцы ўпершыню прагучаў у эфіры Беларускай службы "Радыё Швецыя" ў жніўні 2006 года.
|
|
21.08.2009 14:00:00
ЗДАРОЎЕ
Першымі вакцыну атрымаюць цяжарныя, хворыя і медперсанал  Згодна з рэкамендацыямі Дзяржаўнага ўпраўлення па сацыяльнай ахове насельніцтва і ахове здароўя, людзі, якія маюць хранічныя захворванні, цяжарныя жанчыны, а таксама медперсанал змогуць першымі зрабіць прывіўкі ад вірусу H1N1, гэтак званага свінога грыпу.
|
|
20.08.2009 14:36:00
ГРАМАДСТВА
У Швецыі становіцца ўсё больш беспрацоўных У лакальным аддзяленні Дзяржаўную службу занятасціБеспрацоўе ў Швецыі працягвае павялічвацца, перш за ўсё сярод моладзі і мужчын. У другім квартале бягучага году беспрацоўнымі былі 454.000 чалавек, альбо 9,1% працаздольнага насельніцтва. Гэта на 2,3 працэнтныя адзінкі больш за другі квартал мінулага году, і на 1,3 працэнтныя адзінкі больш за першы квартал бягучага году.
|
|
19.08.2009 12:16:00
МІЖНАРОДНАЯ ДАПАМОГА
Шведская дапамога будзе зменшаная Дапамога шведскай дзяржавы краінам на шляху развіцця будзе ў будучым годзе зменшаная.
|
|
18.08.2009 12:58:00
ЭКАНОМІКА
Здзелка аб продажу SAAB Automobile амаль завершаная Кампанія General Motors і часткова шведскае прадпрыемства - вытворца спартовых аўтамабілей класу люкс Koenigsegg - падпісалі дамову аб продажы частцы канцэрну SAAB, якая займаецца вытворчасцю легкавых аўтамабілей. General Motors, які з'яўляецца адзіным уладальнікам SAAB Automobile з 2000 году, спадзяецца, што здзелка будзе завершаная цягам некалькіх месяцаў.
|
|
17.08.2009 16:41:00
СВЯТА
Свята яды ракаў Сонца, мора, пальмы, спякота, альбо мяккая трава на беразе ракі, прыемная прахалода азёрнай вады, грыбы ды ягады - у кожнага свае асацыяцыі з летам. А вось у шведаў да стандартнага набору належуць яшчэ і ... ракі, а больш дакладна паглынанне гэтых членістаногіх у вялікай колькасці.
|
|
17.08.2009 16:24:00
ЛІТАРАТУРА
"Папулярная музыка з Вітулы" па-беларуску  Вокладка кнігі "Папулярная музыка з Вітулы"У хуткім часе магчыма будзе пачытаць на беларускай мове найпапулярнейшую ў Швецыі, і, дарэчы, шмат яшчэ ў якіх краінах, кнігу Мікаэля Ніемі "Папулярная музыка з Вітулы". Алена Данейка сустрэлася з дырэктаркай беларускага выдавецтва "Логвінаў" Аляксандрай Дынько - менавіта ў гэтым выдавецтве выйдзе беларускі варыянт кнігі шведскага пісьменніка.
|
|
14.08.2009 16:36:00
ГРАМАДСТВА
Быць ці не быць наяўным грошам? Апошнім часам з'яўляецца ўсё больш месцаў, дзе зусім не абавязкова мець туга набіты кашалёк. Купля-продаж тавараў і паслуг за безнаяўныя грошы ўсё больш распаўсюджваецца ў Швецыі. Заробкі і пенсіі тут ужо даўно пералічваюцца на банкаўскія рахункі, а аплочваць тавары і паслугі можна не пакідаючы дому, праз Інтэрнэт-банк. Банкаўскія карткі лічуцца бяспечнай і практычнай альтэрнатывай папяровым і жалезным грошам. Аднак, ці толькі перавагі мае безнаяўная сістэма аплаты?
|
|
14.08.2009 16:31:00
МЕДЫЦЫНА
Шведскія спецыялісты рэкамендуюць "садаводчую тэрапію" У часе глабальнага фінансавага крызісу пакутвае не толькі сусветная эканоміка, але ж і разам з ёй людзі. Псіхічныя праблемы і стрэс некаторыя спецыялісты называюць "хваробамі сучаснага чалавека". Але ж часам, каб вылячыць "хваробы душы", не абавязкова глытаць таблеткі ці сустракаць псіхіятра, можна наўпрост .... пайсці ў сад ці гарод. На думку шведскіх спецыялістаў, "садаводчая тэрапія" паляпшае псіхічны і фізічны стан пацыентаў і дае новыя магчымасці для сацыяльнай і працоўнай рэабілітацыі. На сеанс нетрадыцыйнай медыцыны Вас запрашае Яніна Фралова.
|
|
14.08.2009 13:59:00
ГРАМАДСТВА
Швецыя не дастаткова падрыхтаваная да выбуху пандэміі свінога грыпу Многія важныя грамадскія службы не дастаткова падрыхтаваныя да выбуху пандэміі свінога грыпу. Гэта вынік аналізу, праведзенага Упраўленнем па абароне грамадства і падрыхтоўкі да надзвычайных сітуацый. Перш за ўсё была прааналізаваная падрыхтоўчая праца паліцыі і устаноў сістэмы аховы здароўя, а таксама прадпрыемстваў, якія выконваюць грамадска-важныя функцыі - як энэргетычнага дзяржаўнага канцэрна Vattenfall.
|
|
13.08.2009 12:25:00
ПАЛІТЫКА
Пірацкая партыя будзе ўдзельнічаць і ў шведскіх выбарах Старшыня Піратскай партыі Рык ФальквінгеШведская Пірацкая партыя плануе ў наступным годзе ўдзельнічаць у выбарах на камунальным і рэгіянальным узроўнях. Пірацкая партыя атрымала 7,1% галасоў у выбарах у Еўрапейскі парламент у чэрвені, і зараз праўленне партыі прыняло рашэнне, што партыя таксама будзе ўдзельнічаць і шведскіх выбарах, але не на нацыянальным узроўні. Нагадаем, шведскія выбары у нацыянальны парламент і ў саветы муніцыпалітэтаў і ландстынгаў праходзяць у адзін дзень.
|
|
12.08.2009 13:47:00
ЭКАНОМІКА
Авіякампанія SAS вымушаная эканоміць Страты "Скандынаўскіх авіяліній" SAS за другі квартал бягучага году скалалі 2 мільярды крон, і кіраўніцтва авіякампаніі прапануе яшчэ адну праграму змяншэння расходаў: ад 1000 да 1500 чалавек згубяць працу, і адначасова на 10-20 % будуць зніжаныя заробкі для тых, хто застанецца працаваць. Кіраўнік прадпрыемства Матс Янсан падкрэслівае сур'ёзнасць сітуацыі і кажа, што самое выжыванне кампаніі пад пагрозай. Ужо ўвесну адбылася новая эмісія акцый прадрыемтва на 6 мільярдаў крон.
|
|
11.08.2009 13:34:00
СУСВЕТ
МЗС Швецыі выклікала амбасадара Ірана на размову Міністр замежных спраў Швецыі Карл БільтМіністэрства замежных спраў Швецыі, як краіны старшыні Еўрапейскага саюза, выклікала ў панядзелак, 10 жніўня, амбасадара Ірана, каб выказаць свой пратэст супраць масавых судовых працэсаў над удзельнікамі дэманстрацый пасля прэзідэнцкіх выбараў у Іране.
|
|
10.08.2009 16:17:00
ГІСТОРЫЯ
Журналісты ў пошуку нашчадкаў шведаў ў Беларусі Антон Трафімовіч і Сяргей Макарэвіч у вёсцы ШвядыСамай вядомай і поўнай на дадзены момант працай на тэму шведскіх каранёў у Беларусі з'яўляецца кніга "Шведы ў гісторыі і культуры беларусаў". Яе напісаў наш сучаснік - гісторык Андрэй Катлярчук, які жыве ў Швецыі і спецыялізуецца між іншым на гісторыі шведска-беларускіх стасункаў (некаторыя слухачы памятаюць, напэўна, серыю сюжэтаў "За дзедам-шведам"). Прачытаўшы кнігу, студэнты факультэта журналістыкі БДУ, якія дарэчы ўжо працуюць журналістамі, - Антон Трафімовіч і Сяргей Макарэвіч - выправіліся ў вандроўку і пераканаліся, што ёсць яшчэ шмат фактаў, якія дагэтуль застаюцца невысветленымі і недаследаванымі. Пра свае вандроўкі ды адкрыцці яны распавялі Алене Данейцы
|
|
 |
 |
Архіў за мінулыя 30 дзён

|
РАДЫЁ ШВЕЦЫЯ СПЫНЯЕ ВЯШЧАННЕ ПА-БЕЛАРУСКУ |
Пачынаючы ад 1 верасня 2009 году, "Радыё Швецыя" спыняе вяшчанне на беларускай мове.
Па словах кіраўніка Міжнароднага канала Шведскага нацыянальнага радыё Інгемара Лёфгрэна, Шведскае радыё "Зрабіла цяпер выбар на карысць працягу вяшчання на адной з вялікіх еўрапейскіх моваў, а менавіта - рускай, тым больш, што гэта мова, якую разумеюць і ў Беларусі".
|
Як правільна ўсталяваць праграму для праслухвання радыё праз Інтэрнет |
|
|
|